Дзейнасць прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі будзе курыравацца адзінай структурай

Источник материала:  

Аб гэтым ішла размова 13 лістапада на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Мы дамаўляліся аб тым, што вы возьмеце максімум прадпрыемстваў, якія звязаны з ВПК, з мэтай далучэння да Дзяржкамваенпрама. Некалькі былі за межамі вашай увагі, вы мне абяцалі вывучыць гэтыя прадпрыемствы. Якое ў вас тут меркаванне? Можа быць, ёсць яшчэ прадпрыемствы, якія трэба было б перадаць у ваенна-прамысловы комплекс?" — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў Сяргей Гурулёў, усяго ў краіне налічваецца каля 200 прадпрыемстваў, якія працуюць у абаронным сектары эканомікі. Плануецца, што прадпрыемствы не будуць падпарадкаваны непасрэдна рэспубліканскаму органу кіравання, а будуць ім курыравацца. На думку Дзяржкамваенпрама, такое куратарства неабходна, паколькі прадукцыя, што вырабляецца галіной, з'яўляецца складанай, навукаёмістай, у той жа час Дзяржкамваенпрам нясе адказнасць за экспартны кантроль.

Акрамя таго, Прэзідэнту даложана аб выкананні задач па распрацоўцы і стварэнні новых тыпаў узбраення, аб рабоце над спадарожнікам сувязі.

Закраналася таксама пытанне скарачэння колькасці дзяржслужачых і павышэння эфектыўнасці кіравання Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам. Паводле слоў Сяргея Гурулёва, пры скарачэнні будуць захаваны інтарэсы работнікаў.

Кіраўніку дзяржавы даложана таксама аб выніках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі Беларусі, перспектывах узаемадзеяння на наступны год.

Былі абмеркаваны і іншыя пытанні і даручэнні, у тым ліку тыя, што датычацца інавацыйнай, інвестыцыйнай дзейнасці ў сферы ВПК.

←Обзор важнейших событий 13 ноября 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика