Жорсткая грашова-крэдытная палітыка і свабодны курс валюты — аснова макраэканамічнай збалансаванасці
Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета Міністраў.
Ён падкрэсліў, што гэта будзе так званае "жыццё па сродках". Кіраўнік урада нагадаў, што на наступны год да суб'ектаў гаспадарання даведзены сем галоўных прагнозных паказчыкаў. Сярод іх: рост экспарту тавараў і паслуг, сальда знешняга гандлю, чысты прыбытак, рэнтабельнасць, суадноснасць экспарту і аб'ёмаў вытворчасці. Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што канцэнтрацыя на гэтых параметрах дазволіць знізіць бюракратыю і павысіць эфектыўнасць кіравання. Акрамя таго, прэм'ер-міністр сказаў, што кіраванне — гэта не збіранне зводак: "Патрэбна жывая праца з кадрамі і актыўная знешнеэканамічная дзейнасць".
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
(Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары газеты.)