Віншаванне прэзідэнта

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" з 75-годдзем заснавання філармоніі.

"Вядучая канцэртная ўстанова краіны прайшла доўгі, напоўнены здзяйсненнямі шлях, унесла вялікі ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва, папулярызацыю лепшых узораў айчыннай і замежнай класікі і эстэтычнае выхаванне многіх пакаленняў беларусаў", — гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў Прэзідэнт, сёння Беларуская дзяржаўная філармонія з гонарам выконвае сваю пачэсную місію — нясе людзям свет высокай духоўнасці і культуры.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Очки, голы, секунды, перемноженные на порядочность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика