Зянон Пазьняк мае крыніцы ў КДБ і ведае пра грошы "Гавары праўду"
01.11.2012 19:07
—
Новости Политики
Зянон Пазьняк мае крыніцы ў КДБ і ведае пра грошы "Гавары праўду"
Фото с сайта www.photo.bymedia.net
Зянон Пазьняк мае крыніцы ў КДБ і ведае пра грошы "Гавары праўду". Па яго словах, на выбары-2010 кампанія атрымала звонку 4,5 млн долараў.
Пра гэта лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі - БНФ паведаміў у інтэрв'ю Радыё "Свабода". Нагадаем, што 31 кастрычніка дзяржаўнае агенцтва БелТА, а потым і галоўныя дзяржаўныя тэлеканалы працытавалі вытрымкі з відэаінтэрв'ю Пазьняка. Ён рэзка крытыкаваў апазіцыю і заявіў, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам і не мае ўласных ідэяў і мэтаў.
У каментары "Свабодзе" Пазьняк заявіў, што яму абыякава, хто яго будзе цытаваць, бо ўсё сказанае лічыць праўдай. Да ранейшай крытыкі ён дадаў, што цяперашняя апазіцыя з'яўляецца структурай рэжыму. Пазьняк раскрытыкаваў удзел апазіцыі ў выбарах 2010 года. Па яго словах, на тыя выбары грамадзянская кампанія "Гавары праўду" атрымала фінансаванне ў памерах 4,5 млн долараў.
Пазьняк сцвярджае, што гэтую лічбу на допытах у КДБ называлі самі прадстаўнікі кампаніі. Ён кажа, што мае ў КДБ крыніцы, якія далі гэтую інфармацыю.