Беларусь фактычна працуе па правілах СГА

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны, перадае БЕЛТА.

"Беларусь як краіна з адкрытай эканомікай з 2012 года ўключылася ў Адзіную эканамічную прастору, а паколькі наш партнёр Расія стала членам СГА, то мы фактычна таксама працуем па правілах Сусветнай гандлёвай арганізацыі", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён прызнаў, што работа па новых правілах ускладняе дзейнасць суб'ектаў гаспадарання, паколькі ўзровень тарыфнай абароны для беларускіх вытворцаў некалькі зніжаецца. "Але трэба працаваць ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі, — падкрэсліў прэм'ер-міністр. — Будзем мы працаваць ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі — і да нас будуць прыходзіць тавары без адпаведных абцяжарванняў. Таму наша задача — вырабляць прадукцыю з мінімальнымі выдаткамі".

Сёння Беларусь мае патрэбу ў кансалідацыі намаганняў заслужаных людзей краіны, каб вырашыць вельмі складаныя задачы, якія трэба рэалізаваць у 2012 годзе і ў наступныя гады пяцігодкі, адзначыў кіраўнік урада. У будучым годзе ў Беларусі неабходна забяспечыць тэмп росту ВУП 108,5 працэнта, тэмп росту экспарту — 115,2 працэнта. А па выніках 2012 года чакаецца, што экспарт Беларусі ўзрасце больш як на 19 працэнтаў. Разам з гэтым трэба забяспечыць дадатнае сальда знешнегандлёвага балансу.

"Нам неабходна прадаваць выгадна, пры гэтым 65 працэнтаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і не менш як 20 працэнтаў сельгаспрадукцыі трэба прадаваць на экспарт", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Гэта няпростая задача, і далейшае павелічэнне тэмпаў эканамічнага развіцця Беларусі магчыма толькі за кошт росту прадукцыйнасці працы і павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на знешніх рынках. "Наша стратэгія росту заснавана на інавацыях, новых праектах, вопыце працоўных калектываў, на тым, што рэкамендуюць адпаведныя міністэрствы і ведамствы. І кожны працэнт, кожная капейка вырашаюць пытанні канкурэнтаздольнасці. Будуць аб'ёмы, будзе экспарт, будуць і дастойная заработная плата, дастойныя даходы насельніцтва, над гэтым сёння працуе ўрад". Прэм'ер-міністр заўважыў, што Беларусь разлічвае ў асноўным на ўласныя сілы. "Ніхто не прыйдзе з-за мяжы, каб вырашаць нашы праблемы", — лічыць ён.

У сувязі з гэтым дзяржава разлічвае на высокі чалавечы патэнцыял, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да атрымаўшых сёння высокія ўзнагароды дзяржавы за дасягненні ў сваёй рабоце. Сярод іх работнікі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, гандлю, транспарту і сувязі. У ліку ўзнагароджаных — працаўнікі ВА "Беларуснафта", РПУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Пеленг", агракамбіната "Сноў", "Белпошты", "Белтэлекама", устаноў адукацыі, а таксама творчыя калектывы, спартсмены.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на дасягненне высокіх вынікаў беларускіх спартсменаў, у тым ліку на нядаўна праведзеных Алімпійскіх гульнях у Лондане. Асабліва ён адзначыў работу трэнераў па тэнісе Валянціны Ржаных і Самуэля Сімука, якія выхавалі гордасць Беларусі — Вікторыю Азаранка. "Цудоўна, што наша краіна, грамадства, эканоміка развіваюцца гарманічна, што прымнажае багацце беларускага народа. Мы павінны берагчы згоду ў беларускім грамадстве, такая згода ёсць і будзе заўсёды ў адзінстве інтарэсаў дзяржавы, грамадства і чалавека".

←Сообщения пресс-службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика