Аляксандр Лукашэнка назначыў новае кіраўніцтва спартыўнай галіны

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў Шамко Аляксандра Ігаравіча міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўнёс у Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта кандыдатуру Рачкоўскага Ігара Анатольевіча для яго выбрання першым віцэ-прэзідэнтам НАК Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт адзначыў, што Аляксандр Шамко — чалавек у спорце не выпадковы. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях ён курыраваў зборную каманду па пажарна-выратавальным спорце, якая чатыры разы станавілася чэмпіёнам свету (найбольшая колькасць перамог прадстаўнікоў адной краіны ў гісторыі гэтага віду спорту).

Ігар Рачкоўскі цяпер узначальвае Беларускую федэрацыю паруснага спорту, добра знаёмы з пытаннямі развіцця спорту вышэйшых дасягненняў.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад нованазначаных без прамаруджвання пачаць работу.

Гэтыя кадравыя рашэнні былі прыняты напярэдадні пасяджэння Выканкама НАК, на якім будуць вырашаны ўсе асноўныя арганізацыйныя пытанні дзейнасці абноўленага Выканкама, вызначаны задачы віцэ-прэзідэнтаў і кожнага члена Выканкама.

У мэтах развіцця рашэнняў праведзенага на мінулым тыдні алімпійскага сходу Выканкаму трэба будзе абмеркаваць і зацвердзіць найбольш актуальныя аспекты функцыянавання алімпійскага руху Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс-службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика