Беларусь і Расія маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае развіццё і ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Гэта тэма была адной з асноўных у час сустрэчы 23 кастрычніка кіраўніка беларускай дзяржавы з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Рагозіным.

"У нас існуе нямала пытанняў (я не гавару аб праблемах), якія, вядома, трэба вырашаць у адносінах да абароннага комплексу Расіі і ваенна-прамысловага комплексу Беларусі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, абмеркаванню гэтых пытанняў было прысвечана шмат часу і ў ходзе яго сустрэчы ў верасні з Прэзідэнтам Расіі ў Сочы.

"Комплекс гэтых пытанняў, вядома ж, вырашальных, якія існуюць паміж намі, я хацеў бы з вамі вельмі сур'ёзна абмеркаваць з прыцэлам на стратэгію нашага супрацоўніцтва, з улікам таго, што мы маем на гэты час і па кааперацыі, і па ўзаемных пастаўках, — дадаў Прэзідэнт Беларусі. — Самае галоўнае, нам вельмі хацелася б, каб мы мелі канкрэтныя рашэнні па канкрэтных пытаннях, каб мы ведалі, як дзейнічаць у далейшым".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Дзмітрыю Рагозіну азнаёміцца з магчымасцямі беларускага ваенна-прамысловага комплексу. "Не буду ўтойваць, я чакаю, каб ён працаваў на нашу агульную абаронную прастору, армія ў нас практычна агульная. Тое, што сёння адбываецца ў свеце, і тыя пагрозы, якія існуюць, вам добра вядомы", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу Дзмітрый Рагозін адзначыў добрую дынаміку развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў акрэсленай сферы: "Сапраўды, за гэты год мы прайшлі вялікі шлях, нашы групы зрабілі добрую работу па пошуку шляхоў і завязванню новых вузлоў стратэгічнага партнёрства".

Расійскі віцэ-прэм'ер падкрэсліў важнасць аб'яднання патэнцыялаў Беларусі і Расіі ў ваенна-тэхнічнай сферы, а не проста супрацоўніцтва па прынцыпе "купі-прадай" гатовыя вырабы: "Паколькі ёсць вялікая патрэбнасць у складанні інтэлектуальнага патэнцыялу, прамысловай кааперацыі, то трэба смела рухацца ў гэтым напрамку. І тады словазлучэнне "стратэгічнае партнёрства", да якога мы ў нейкім сэнсе прывыклі, набудзе новы водсвет высокага ўзроўню індустрыяльнай капіталізацыі нашых адносін".

"Мы цяпер па даручэнні Прэзідэнта Расіі пачалі рэалізацыю вялікага аб'ёму работ у рамках Дзяржаўнай праграмы ўзбраення, разглядаючы гэту справу не толькі як умацаванне абараназдольнасці Расіі і яе саюзнікаў, але і як сур'ёзную спробу новай індустрыялізацыі краіны, — сказаў віцэ-прэм'ер. — Вы мелі рацыю, калі сказалі, што нельга ў гэтым свеце быць слабым. Але слабасць вызначаецца не толькі адсутнасцю ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Яна вызначаецца залежнасцю ад кан'юнктуры рынку. Таму адзіная абарона — магутны прамысловы патэнцыял, працуючыя заводы, новыя рабочыя месцы. І ў гэтай справе мы бачым вялікія рэзервы супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Идут ноздря в ноздрю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика