Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць цвёрдага прытрымлівання вызначанага на валютным рынку курсу

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка прыняў з дакладам старшыню Праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Зусім нядаўна мы канстатавалі факт, што нам удалося ў нейкай ступені пераламаць хоць невялікія, але негатыўныя тэндэнцыі на валютным рынку, звязаныя перш за ўсё з чуткамі і палітыкай, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Хацеў бы, каб вы ў дынаміцы расказалі пра тое, што адбываецца на валютным рынку на сённяшні дзень, ці развіваецца гэтая тэндэнцыя на паляпшэнне". "Мы павінны свята прытрымлівацца таго курсу, які мы вызначылі і абвясцілі народу. Людзі павінны абсалютна разумець нас і верыць. Калі Нацыянальны банк абвяшчае такую палітыку, то яе трэба і прытрымлівацца", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся ацэнкамі Надзеі Ермаковай работы беларускай эканомікі ў цэлым, асабліва ў пытанні экспартных паставак: "Як у нас развіваецца сітуацыя, што з запазычанасцю перад нашымі прадпрыемствамі? Таму што былі факты, калі выручка нясвоечасова вярталася ў краіну".

Як паведаміла кіраўнік Нацбанка, запланаваныя на 2012 год паказчыкі выконваюцца: "Інфляцыя знаходзіцца ў рамках запланаванай. За перыяд са студзеня па 16 кастрычніка індэкс цэн склаў 117,1%. Сярэднямесячны прырост — 1,7%. Пры гэтым базавая інфляцыя склала толькі 14,1%. А рост адміністрацыйна рэгуляваных цэн і цэн на агароднінную прадукцыю, якія звязаны з сезоннасцю, склаў 21,6%". "Гэта значыць, манетарнымі і рынкавымі метадамі інфляцыя ўтрымліваецца. Гэта тая палітыка, якая была вызначана", — адзначыла Надзея Ермакова.

"На валютным рынку, улічваючы падатковыя дні і тое, што Нацыянальны банк манетарнымі метадамі сціснуў грашовую масу, рэсурсную базу банкаўскай сістэмы, сітуацыя таксама палепшылася. У чацвер, пятніцу і сёння Нацбанк ужо купляў валюту, і такім чынам ўмацаваўся беларускі рубель", — сказала кіраўнік Нацбанка.

←Кукушка хвалит петуха

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика