Прэзідэнт павіншаваў Мікалая Чаргінца з 75-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалая Чаргінца з 75-годдзем. "Ваш жыццёвы шлях неразрыўна звязаны са службай Радзіме, — адзначаецца ў віншаванні. — Створаныя вамі на аснове багатага асабістага вопыту вострасюжэтныя літаратурныя творы карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў розных краін". "Узначаліўшы Саюз пісьменнікаў Беларусі, вы нямала зрабілі для аб'яднання мастакоў слова ў імя адраджэння лепшых традыцый айчыннай літаратуры, развіцця культурных сувязяў беларусаў і расіян, — лічыць Прэзідэнт. — Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце гэтак жа актыўна прадаўжаць сваю творчую і грамадскую дзейнасць". Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу здароўя, невычарпальнай энергіі, бадзёрасці духу і дабрабыту.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.