Два навукова-вытворчыя цэнтры з'явяцца ў Беларусі ў 2013 годзе

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў учора журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама сярэднія спецыяльныя сёння рыхтуюць своеасаблівых лідараў вытворчасці. Асабліва гэта датычыцца сферы матэрыяльнай вытворчасці. Таму, адзначыў ён, неабходна, каб адукацыйная сістэма развівалася хутчэй за эканоміку для таго, каб рыхтаваць высокакваліфікаваныя кадры.

На думку Міхаіла Мясніковіча, цяпер крыху страчаны прэстыж работы інжынера, тэхнолага, тых людзей, якія працуюць на заводах. Гэта ўплывае на тэмпы навукова-тэхнічнага прагрэсу і інавацыйнага развіцця адпаведных прадпрыемстваў галіны.

"Таму, выконваючы даручэнне Прэзідэнта, урад выпрацаваў такі падыход, каб на базе дзвюх вышэйшых устаноў — Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — стварыць скразныя сістэмы падрыхтоўкі кадраў, пачынаючы ад ліцэя, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і заканчваючы ўніверсітэцкай", — сказаў прэм'ер-міністр. Працэс падрыхтоўкі спецыяліста, дадаў ён, не павінен абмяжоўвацца толькі навучальнымі, лабараторнымі ўстаноўкамі — неабходна спалучаць навукова-даследчую дзейнасць, а таксама непасрэдна знаёміцца з прамысловымі прадпрыемствамі, што, на яго думку, значна зменшыць тэрміны адаптацыі спецыяліста на рабочым месцы.

"Гэта будзе сур'ёзны рывок у навукова-тэхнічным прагрэсе і, безумоўна, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі", — упэўнены Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, не выключана, што на базе новых вучэбна-вытворчых цэнтраў з'явяцца таксама цэнтры перападрыхтоўкі кадраў. "Сёння вельмі папулярна давучванне або перапрафіляванне па паскораным метадзе", — адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі дастаткова актыўна развіваецца лясная, дрэваапрацоўчая прамысловасць. У той жа час назіраецца недахоп спецыялістаў у гэтых галінах. "Сёння ў ходзе сустрэчы мы дамовіліся, што будуць створаны адпаведныя факультэты паскоранай падрыхтоўкі на базе сярэдняй адукацыі або іншага профілю спецыялістаў, што дасць магчымасць на працягу трох гадоў атрымаць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй сучаснага ўзроўню, якія будуць валодаць неабходнымі ведамі, тэхналогіямі", — расказаў прэм'ер -міністр. Ён растлумачыў, што ў першую чаргу размова ідзе аб падрыхтоўцы кадраў для цэлюлозна-папяровай галіны.

←В поисках оптимальной модели модернизации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика