Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём работнікаў культуры.
Самабытная нацыянальная культура з'яўляецца адным з краевугольных камянёў у фундаменце беларускай дзяржаўнасці, той непераадольнай сілай, якая аб'ядноўвае ўсіх нас і напаўняе сэрца любоўю да велічнай і прыгожай Айчыны.
За гады незалежнасці ў нашай краіне шмат зроблена для захавання гістарычнай спадчыны і ўзбагачэння сучаснай беларускай культуры, якая развіваецца як ніколі актыўна, набываючы сусветнае прызнанне. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваім талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, дастойныя нашага часу.
Жадаю, каб у гэты асаблівы для вас дзень вы атрымалі ў падарунак мора кветак і апладысментаў, а з імі — нашу павагу і прызнанне за самаадданае служэнне Радзіме.
Моцнага вам здароўя, натхнення, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.