Аляксандр Лукашэнка назначыў новых начальнiкаў УУС Мiнскага, Брэсцкага i Гродзенскага аблвыканкамаў

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка назначыў новых начальнiкаў упраўленняў унутраных спраў Мiнскага, Брэсцкага i Гродзенскага аблвыканкамаў. Адпаведныя ўказы кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 11 кастрычнiка. Начальнiкам упраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама назначаны палкоўнiк мiлiцыi Вiктар Сянько. Генерал-маёр мiлiцыi Іван Саўчыц вызвалены ад пасады начальнiка ўпраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама i назначаны начальнiкам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Начальнiкам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама назначаны генерал-маёр мiлiцыi Уладзiмiр Сычэўскi, якi вызвалены ад пасады начальнiка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Поиски логики и правды в зале ассамблеи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика