Былыя палітвязні патрабуюць вызвалення цяперашніх
05.10.2012
—
Новости Политики
Беларускія палітвязьні канца 1990-х і двухтысячных гадоў выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад уладаў шэрагу палітычных крокаў і вызваленьня цяперашніх палітвязьняў.
«Зараз мы з болем назіраем, што турмы ў краіне не пусьцеюць, а нашы паплечнікі адбываюць тэрміны па чарговых надуманых артыкулах за свае палітычныя перакананьні. Некаторыя з нас у свой час былі вызваленыя датэрмінова, дзякуючы палітыцы санкцыяў альбо дыялёгу. Вызваленьне палітвязьняў як раней, так і зараз дае шанец палепшыць міжнародныя адносіны, вывесьці краіну з ізаляцыі, што зьяўляецца неабходнай умовай для недапушчэньня чарговай хвалі эканамічнага ды сацыяльнага крызісу, адказнасьць за які немінуча ляжа на плечы кіраўніка дзяржавы», — сказана ў звароце.
Былыя палітвязьні патрабуюць вызваленьня тых, хто зараз сядзіць у беларускіх турмах за палітычныя перакананьні незалежна ад таго, напісаў чалавек прашэньне аб памілаваньні ці не напісаў. Таксама выстаўленае патрабаваньне ўзнавіць дыялёг і паўнавартасныя дыпляматычныя адносіны з краінамі Эўразьвязу і ЗША ды пачаць сапраўдную лібэралізацыю ў краіне.
Зварот падпісалі:

- Славамір Адамовіч
- Аляксандар Казулін
- Мікіта Ліхавід
- Наста Палажанка
- Вячаслаў Сіўчык
- Андрэй Пачобут
- Юры Хадыка
- Віктар Івашкевіч
- Аляксей Шыдлоўскі
- Арцём Дубскі
- Артур Фінькевіч
- Андрэй Клімаў
- Уладзімір Яроменак
- Андрэй Кім
- Зьміцер Касьпяровіч
- Сяргей Каваленка
- Алесь Кіркевіч
- Андрэй Бандарэнка
- Сяргей Казакоў
- Зьміцер Дрозд
- Павал Мажэйка
- Павал Вінаградаў
- Аляксандар Баразенка
- Вадзім Кабанчук
- Эніра Браніцкая.