Аналітыкі параяць, як рэфармаваць органы дзяржаўнай улады

Источник материала:  
Беларуская экспертная супольнасць, здаецца, гатова ўключыцца ў працэс рэфармавання органаў дзяржаўнай улады, аб неабходнасці якога 1 кастрычніка заявіў прэзідэнт Беларусі.

Пасля таго, як было абвешчана аб стварэнні спецыяльнай камісіі па рэфармаванні дзяржаўнага апарата, аналітыкі вырашылі падзяліцца канкрэтнымі рэкамендацыямі, якія ўнясуць важкі ўклад у рэформу сістэмы дзяржкіравання.

5 кастрычніка ў Мінску будуць прэзентаваны вынікі даследавання "Паляпшэнне дзяржаўнага рэгулявання ў Беларусі з дапамогай ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння», падрыхтаванага экспертам Беларускага фонду публічнай палітыкі (BPPF) у галіне еўрапейскага права і дзяржаўнага кіравання Максімам Карлюком.

Максім Карлюк не толькі абгрунтуе важнасць аптымізацыі дзяржаўнага рэгулявання, але і дасць шэраг рэкамендацый па ўвядзенні эфектыўнай сістэмы ацэнкі рэгулюючага ў нашай краіне: як інтэграваць працэдуры ацэнкі ў раннія стадыі працэсу прыняцця рашэнняў, як выкарыстоўваць сучасныя метадалогіі і г.д.
Аналітык лічыць, што Рэспубліка Беларусь зможа значна выйграць ад увядзення паўнавартаснай і ўсебаковай ацэнкі эфектыўнасці прымаемых прававых актаў. У прыватнасці, дзякуючы ацэнцы рэгулюючага ўздзеяння можна істотна эканоміць не толькі дзяржаўныя сродкі, але і грошы простых грамадзян, пазбягаць прыняцця неэфектыўных або нават «шкодных» рашэнняў, а таксама садзейнічаць эканамічнаму развіццю краіны. Дарэчы, гэты інструмент паспяхова ўкаранёны і працуе ў многіх краінах свету, а таксама знаходзіцца на стадыі актыўнага развіцця ў Расіі.

Прэзентацыя аналітычнага дакумента «Паляпшэнне дзяржаўнага рэгулявання ў Беларусі з дапамогай ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння» адбудзецца пры інфармацыйна-тэхнічнай падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый 5 кастрычніка 2012 года па адрасе: вул. Кірава, 13, "Crowne Plaza Minsk", з 19.00 па 21.00.


←Политкомитет ПАСЕ обсуждает ситуацию в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика