Не вер сваім вачам

Источник материала:  
Па сутнасці, менавіта такія адказы атрымліваюць назіральнікі з Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Назіральнікі на выбарах, якія напісалі ў акруговыя камісіі і ЦВК шэраг скаргаў, атрымліваюць абсалютна аднолькавыя адказы.

Скаргі ў асноўным тычыліся фальсіфікацый з яўкай выбарцаў, акрамя таго яны прасілі правесці паўторны падлік галасоў на розных участках, бо на свае вочы бачылі, што галасы за аднаго кандыдата аддаваліся іншаму. Аднак высветлілася, што нават калі ты ўсе бачыш і сігналізуеш пра падман, гэта не мае ніякага значэння.

Так, гомельскія назіральнікі атрымалі аднолькавыя адказы з ЦВК, дзе напісана, што візуальны падлік галасоў не мае прававога значэння, паколькі такая працэдура не прадугледжана выбарчым заканадаўствам. І таму ЦВК не знайшла падставаў «для пастаноўкі пытання аб паўторным падліку галасоў». Акруговыя камісіі наогул адмовіліся разглядаць скаргі, матывуючы тым, што «ў паўнамоцтвы назіральніка не ўваходзіць функцыя паралельнага падліку галасоў». Маўляў, ваша функцыя – проста сядзець.

Дарэчы, раённыя газеты Гомельскай вобласці нарэшце надрукавалі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пры высокай яўцы (больш за 91% - па Хойніцкай акрузе, і больш за 80% - па некаторых іншых) начальнікі-кандыдаты «перамаглі» з высокімі адсоткамі. Наогул, такім адсоткам, якія сведчаць пра поўную любоў выбарцаў да кандыдатаў-начальнікаў, пазайздросцілі б кандыдаты ўсіх краінаў свету. Прычым пры амаль поўнай адсутнасці агітацыйнай кампаніі.

←Красной нитью – эффективность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика