Завяршальная сесія Савета Рэспублікі чацвёртага склікання адкрыецца 2 кастрычніка
Дзявятая сесія Савета Рэспублікі чацвёртага склікання адкрыецца 2 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.
Будуць сфарміраваны рабочыя органы сесіі: сакратарыят і падліковая камісія. Таксама будуць унесены змяненні ў рэгламент Савета Рэспублікі. З уступным словам перад парламентарыямі выступіць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў. Пасля завяршэння першага пасяджэння дзявятай сесіі ў той жа дзень у Савеце Рэспублікі пад старшынствам Анатоля Рубінава пройдзе семінар, прысвечаны развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы інавацыйнай дзейнасці. Плануецца, што аб заканадаўчых асновах гэтага працэсу раскажа старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў.