Усё-ткі вызвалілі!
27.09.2012
—
Новости Политики
![](http://www.21.by/pub/news/2012/09/1348768928588150.jpg)
Павел Сырамалотаў быў узяты пад варту 17 студзеня 2011 году за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. Разам з Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам быў асуджаны судом Бабруйска аж на 7 гадоў пазбаўлення волі (ч. 2 артыкула 339 — злоснае хуліганства, і ч. 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу — пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры). Адбываў пакаранне ў калёніі № 19 у Магілёве. У чэрвені 2012 году Павал напісаў прашэнне аб памілаванні.