Аляксандр Лукашэнка: "Мы не павiнны адыходзiць ад абяцанай народу стратэгii дзеянняў на валютным рынку"
Нельга адыходзiць ад абяцанай народу стратэгii дзеянняў на валютным рынку. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай сустрэчы са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.
Кiраўнiк дзяржавы яшчэ раз нагадаў аб сваiм патрабаваннi, каб курс нацыянальнай валюты складваўся выключна зыходзячы з попыту i прапанавання. "Як мы абяцалi, так i павiнны iсцi, каб нас нiхто не папракнуў. Таму што напярэдаднi выбараў усялякiх размоў хапала. Хапае i цяпер, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вы разумееце, наша "пятая калона", найперш праз СМІ, прадаўжае нагнятаць абстаноўку: маўляў, штосьцi тут павiнна адбыцца. Нiчога не павiнна адбыцца. Прынамсi, мы павiнны iсцi такiм курсам, як абяцалi народу".
Прэзiдэнту даложана аб сiтуацыi ў банкаўскай сiстэме, на валютным i фiнансавым рынках краiны. Надзея Ермакова паведамiла, што ў вераснi крыху ўзрос попыт насельнiцтва на наяўную валюту. Але, нягледзячы на гэта, сiтуацыя кантралюемая. "Валюты дастаткова для таго, каб задаволiць iснуючы на яе попыт. Мы ў першую палавiну года скуплялi валюту i на бiржы, i ў насельнiцтва", — запэўнiла Надзея Ермакова.
Яна пацвердзiла, што напярэдаднi парламенцкiх выбараў у людзей часам сапраўды ўзнiкалi розныя негатыўныя чаканнi адносна сiтуацыi на валютным рынку. "Выбары прайшлi, i нейкiх сур'ёзных змяненняў мы не бачым. Таму сiтуацыя з "дэвальвацыйнымi" i "iнфляцыйнымi" чаканнямi насельнiцтва стабiлiзуецца", — адзначыла кiраўнiк Нацбанка.
"Што датычыцца продажу валюты на бiржы, то якiх-небудзь апасенняў мы не бачым. Золатавалютныя рэзервы ў нас збалансаваны, i на канец года мы выйдзем з двухмесячным запасам па iмпарце", — сказала Надзея Ермакова.
Прэзiдэнту таксама даложана аб удзеле камерцыйных банкаў у крэдытаваннi эканомiкi. Працэнтныя стаўкi на крэдыты, якiя бяруць прадпрыемствы на iнвестыцыйныя праекты па дзяржаўных праграмах, iльгатуюцца ўрадам. "У гэтым плане ў эканомiцы таксама ўсё збалансавана", — запэўнiла кiраўнiк Нацбанка.
Што датычыцца iнфляцыi, то ў вераснi яна не перавышае прагнозных значэнняў. Па вынiках года чакаецца, што гэты паказчык складзецца ў межах прагназуемых 22 працэнтаў. Пры гэтым стаўка рэфiнансавання можа знiзiцца да 25-26 працэнтаў.
Па вынiках сустрэчы кiраўнiк дзяржавы даручыў Нацыянальнаму банку i далей падтрымлiваць устойлiвую работу банкаўскай сiстэмы краiны i забяспечваць стабiльнасць на валютна-фiнансавым рынку.