Сяржук Бахур: «Мяне выдалілі, каб дапісаць працэнт яўкі»

Источник материала:  
Незалежны назіральнік Сяржук Бахур распавёў “Народнай Волі” як адбылося яго выдаленне з выбарчага ўчастка. Ад першага дня Сяржук быў назіральнікам на 374-ым участку 101-ай выбарчай акругі.

“На 18.00 гадзінаў мы падлічылі, што разам з датэрміновым галасаваннем атрымліваецца каля 35% прагаласаваўшых. Раптам прыбегла старшыня камісіі (яна ж дырэктар школы № 157) Святлана Скроцкая пачала крычаць, што нехта размясціў фотаздымак нашага выбарчага ўчастка ў інтэрнэце. Яна пачала крычаць, што выклікае міліцыю. Міліцыянеры не прыйшлі.

Замест іх прыйшоў нейкі чалавек у цывільным, ад якога несла алкаголем. Натуральна, ён не прадставіўся і не прад’явіў ніякіх дакументаў. Папрасіў у старшыні камісіі асадку і паперу. Ён напісаў, што просіць выдаліць назіральнікаў. Дарэчы, ён сказаў, што ўсе члены камісіі таксама павінны напісаць такія заявы. Што і было зроблена. Некаторыя сябры камісіі казалі мне потым, што яны нібыта самі так вырашылі і іх ніхто не прасіў. Канешне, я падам адпаведную скаргу ў ЦВК. Лічу, што мяне выдалілі з участка па адной прычыне – катастрафічна не хапала яўкі выбаршчыкаў. Вось ім і трэба было тэрмінова мяне пазбавіцца, каб потым “дапісаць” працэнт”.

←Глава ЦИК России: Организация голосования в Беларуси не хуже, чем в Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика