Лічбы членаў выбарчай камісіі і незалежных назіральнікаў істотна адрозніваюцца

Источник материала:  
Незалежныя назіральнікі, якія знаходзяцца на выбарчых участках №№ 545,546 і 547 106-й Коласаўскай акругі на 17.00 адзначылі вельмі нізкую яўку выбаршчыкаў.На участку № 545 прыйшлі каля 20% выбарцаў, а на ўчастку № 546 усяго – 12,1%. Пра гэта “Народнай Волі” паведамілі назіральнікі Аляксей Запатылак і Барыс Рудовіч. Тым часам сябра камісіі, якая трымае спісы жыльцоў  дома № 85 па вуліцы Куйбышава, паведаміла карэспандэнту газеты, што на выбарчым участку прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў. На пытанне: “Як тады патлумачыць, што ў спісах жыльцоў дома са 108 кватэраў бачна толькі два подпісы?”, жанчына параіла звярнуцца да старшыні камісіі. “Папросту розныя дамы па-рознаму прагаласавалі”, -- патлумачыла яна.

За паўгадзіны карэспандэнт “Народнай Волі” заўважыла толькі двух чалавек, якія прыйшлі прагаласаваць ў гімназію № 30. Магчыма, яны галасавалі на адным участку, магчыма – на двух розных. Але такім чынам на адзін з участкаў так ніхто і не прыйшоў цягам паўгадзіны.

З цягам часу разрыў паміж лічбамі у членаў камісіі і ў незалежных назіральнікаў наконт прагаласаваўшых на выбарчых участках павялічваецца ў разы.
←Пад наглядам дырэктара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика