У Івацэвічах дэмакратыя скончылася
23.09.2012
—
Новости Политики
“Дэмакратыя”, калі стол для назіральнікаў быў пастаўлены так, што выбарчы працэс быў навідавоку, на выбарчым участку №6 Івацэвіцкай выбарчай акругі №11 скончылася.
Пра гэта Радыё "Рацыя" паведаміў назіральнік ад Беларускага Хельсінскага Камітэта Станіслаў Халадовіч. "Зрабілі перастаноўку. Сталы і кабіну для галасавання перамясцілі, а сталы для назіральнікаў паставілі за шырокай калонай, з-за якой абсалютна немагчыма назіраць за працай участковай камісіі. З левага боку - дзверы ў буфет, дзе моцна гучыць музыка. З аднаго боку, не чуваць нічога, а з другога боку, давіць на вушы гэтая музыка", -- расказаў Станіслаў Халановіч.
Цікава, што менавіта на гэтым участку паказчык датэрміновага галасавання аказаўся самым нізкім. Прыходзілі галасаваць толькі бюджэтнікі і пенсіянеры.