
Сяргей Калякін, які з’яўляецца нацыянальным каардынатарам кампаніі назірання “За справядлівыя выбары!” абвергае заявы сакратара ЦВК аб тым, што ў ЦВК пакуль не трапіла ніводнай скаргі.Калякін заявіў: “Альбо ў іх пошта дрэнна працуе, альбо з сумленнем не ў ладах”. Падсумоўваючы вынікі датэрміновага галасавання, Калякін паведаміў: “Па нашых звестках, на ўчорашні дзень было падана больш за 100 скаргаў. І гэта толькі тыя, копіі якіх паступілі да нас. А іх падана значна болей! Я мяркую, Цэнтрвыбаркам павінен быў атрымаць ужо больш за 200 скарагаў”.
Пры гэтым Сяргей Калякін нагадаў, што апроч ЦВК частка скаргаў накіроўваюцца ў пракуратуру і акруговыя камісіі.
Тым часам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла падчас прэс-канферэнцыі, што апазіцыя не прадаставіла ніводнага факту, які б сведчыў пра нейкія парушэнні на выбарах.