Запрацавалі "каруселі"

Источник материала:  
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд паведаміў журналістам, што на яго акрузе таксама зафіксавана "карусель".

Навасяд балатуецца па Свіслацкай акрузе № 94. "Сёння мікрааўтобус шэрага колеру маркі „Газель“ нумар 1218 — 7 рэгіён возіць людзей на розныя ўчасткі. Мы паведамілі пра гэта ў акруговую камісію. Цяпер рыхтуем дакумэнты ў раённую пракуратуру", -- сказаў Навасяд.


Нагадаем, што "карусель" -- гэта ноу-хау расійскіх выбараў. Сутнасць яе ў тым, што адных і тых жа людзей возяць па розных участках і даюць магчымасць галасаваць. Раней у Беларусі "каруселі" не фіксаваліся. Але гэтым разам, яшчэ падчас папярэдняга галасавання, пра тое, што галасуюць адны і тыя людзі, якіх дастаўляюць аўтобусамі, заяшлялі назіральнікі так званай "байкотнай" акругі №101 у Мінску.

←Лукашенко: У Беларуси можно поучиться проводить выборы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика