"Не паложана!"
Як паведамляе кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", незалежныя назіральнікі па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 атрымалі адказы на свае пісьмовыя заявы ва ўчастковыя камісіі аб прадастаўленні магчымасці бачыць адзнакі выбаршчыкаў у кожным бюлетэні пры падліку галасоў. Як вынікае за адказаў, ніводная камісія прапанову назіральнікаў не падтрымала.
У сваёй большасці адмовы маюць прыкладна аднолькавую матывіроўку і здзіўляюць сваёй непасрэднасцю ды абсурднасцю. У адказах за подпісамі старшыняў участковых камісіяў у агульных фразах сцвярджаецца, што парадак падліку галасоў вызначаецца Выбарчым кодэксам. А магчымасць бачыць адзнаку выбарца ў бюлетэне пры падліку галасоў, па меркаванню старшыняў камісіяў, дазволіць назіральнікам атрымліваць інфармацыю, атрыманне якой Выбарчым кодэксам не прадугледжана.
Дык што тады павінны засведчыць назіральнікі сваёй прысутнасцю? Што выбарчыя камісіі працавалі і скрыня для галасавання стаяла? Вось ужо сапраўды: важна не як людзі галасуюць, важно, хто лічыць галасы.