"Яўка" любым манерам
23.09.2012
—
Новости Политики
![](http://www.21.by/pub/news/2012/09/1348381442485958.jpg)
Нагадаем, што "байкотнай" стала Фрунзенская акруга № 101 Мінска. Менавіта тут прадстаўнікі Руху "За свабоду", партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" пільна сочаць за тым, ці будзе яўка і ці адбудуцца выбары.
Адпаведныя захады прадпрымае і ўлада.Назіральнікі зафіксавалі на гэтай акрузе "каруселі", калі адны і тыя ж людзі галасавалі на некалькіх участках і нават сфатаграфавалі аўтобусы, на якіх "выбаршчыкаў" камфортам дастаўлялі да месцаў галасавання. І ўсе роўна колькасць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, ў назіральнікаў і камісій усе апошнія дні істотна адрознівалася.