Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей VІІ фестывалю Юрыя Башмета

Источник материала:  

"Гэта цудоўнае свята мастацтва атрымала пастаянную прапіску на беларускай зямлі, дзе захаванне і памнажэнне традыцый класічнай музыкі з'яўляецца неад'емнай часткай дзяржаўнай культурнай палітыкі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Святло высокай духоўнасці, якое пранізвае ўсе мерапрыемствы фестывалю, нязменна прыцягвае сэрцы тысяч людзей. Гэты творчы форум па праве называюць адной са знамянальных падзей культурнага жыцця Еўропы", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сёлетні фестываль стане важным крокам у справе ўмацавання дружбы і творчых сувязяў паміж краінамі і народамі. Усім удзельнікам і гасцям фестывалю Прэзідэнт пажадаў здароўя, натхнення, новых творчых дасягненняў, шчасця і добрага настрою.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Обзор основных событий 21 сентября 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика