Эстонскія дэпутаты будуць падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі

Источник материала:  

У эстонскім парламенце створана група падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскіх правоў і свабод у Беларусі. У склад групы ўвайшоў 21 дэпутат ад усіх фракцый эстонскага парламента.

Старшынём групы абралі вядомага эстонскага журналіста, дэпутата парламента, члена камісіі парламента па замежных справах, Юку-Калле Райда. Яго намеснікам абраны бізнэсмен, дэпутат парламента ад партыі Eesti Keskerakond, Айвар Рыісалу.

У групе будуць працаваць вядомыя эстонскія палітыкі Тыніс Лукас, Андрэс Херкель, Март Нут, Свен Міксер, Маргус Хансон, Урмас Клаас, Райт Марустэ ды іншыя.

Юку-Калле Райд заявіў, што ён вельмі задаволены, што ў склад групы ўвайшла пятая частка ад усяго парламента з прадстаўнікамі ад усіх фракцый. Ён лічыць, што гэта забяспечыць падтрымку дзейнасці групы. Райд лічыць, што падтрымка пераўтварэнняў у Беларусі вельмі важная для Эстоніі.

Цяпер Юку-Калле Райд знаходзіцца ў Беларусі як назіральнік ад АБСЭ за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

←Беларусь считает далекой от идеала ситуацию с правами человека в Нидерландах, Великобритании и Польше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика