Студэнты ў інтэрнэце распавядуць, як іх прымушаюць галасаваць

Источник материала:  
Кампанія “Студэнт! Абарані свой голас!” на сваім сайце  www.golostud.info апублікавала інфармацыю для студэнтаў з парадамі, як ім бараніць свае галасы падчас выбараў.

Кожны студэнт, які сутыкнуўся з тымі ці іншымі парушэннямі, можа накіраваць інфармацыю на сайт кампаніі, у тым ліку, на ўмовах ананімнасці.

Заснавальнікі сайта пішуць, што студэнты - як і вайскоўцы - найбольш актыўна выкарыстоўваюцца для стварэння масавасьці падчас датэрміновага галасавання. Іх прымушаюць хадзіць на выбары, здымаюць з заняткаў групамі і нават курсамі, а тым, хто  не пагаджаецца ісці на выбарчы ўчастак, пагражаюць высяленнем з інтэрната. 

Сайт гарантуе студэнтам, што інфармацыя пра ціск супраць іх саміх ці аднакурснікаў, будзе апублікаваная без наступстваў для студэнтаў. Прозвішчы выкладчыкаў ці прадстаўнікоў адміністрацый навучальных установаў, якія спрычыніліся да ўціску на студэнтаў, стануць вядомыя не толькі наведвальнікам сайта, але і шырокаму колу грамадскасці.

Прасачы за сваім голасам:

←Белорусский дипломат на сессии Совета по правам человека ООН заявил о нарушении прав человека в странах Евросоюза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика