XV-ы з’езд БНФ у фотаздымках

Источник материала:  

Сёння ў штаб-кватэры БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага,3) адбылася другая сесія З’езду Партыі БНФ, на якой дэлегаты – пасля працяглай дыскусіі – прагаласавалі за скасаванне свайго папярэдняга рашэння аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Такім чынам, Партыя Беларускі Народны Фронт дыстанцыруецца ад сумніўных выбараў і заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаванні на той падставе, што цалкам адсутнічаюць гарантыі справядлівага падліку галасоў і ўвогуле справядлівых і сумленных выбараў.

 

Варта адзначыць, што не ўсе дэлегаты з’езду былі адзінадушнымі ў гэтым пытанні. Тое паказала і галасаванне: 37 дэлегатаў – за скасаванне; 3 – супраць; 5 – устрымаліся. Як бы там ні было, але партыйная дысцыпліна абавязвае нават тых, хто збіраецца “ісці да канца”, падпарадкавацца волі партыі. Як атрымаецца на самой справе – пакажа бліжэйшы час...












←В Сочи Путин встречается с Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика