Не толькі прысутнічаць, але і назіраць

Источник материала:  

Цэнтрвыбаркам Беларусі прапісаў механізм забеспячэння галоснасці падліку галасоў у дапаможніку для ўчастковых камісій,паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Як расказаў сакратар Цэнтрвыбаркама, пастанову, у якой гаварылася, што назіральнікі маюць права не толькі прысутнічаць пры падліку галасоў, але і павінны мець рэальную магчымасць назіраць за працэсам, ЦВК прыняла на мінулых выбарах. Зараз гэта пастанова атрымала далейшае развіццё.

"Цяпер ужо ў практычным дапаможніку, які маецца ў кожнай участковай камісіі, гэтаму пытанню нададзена значна больш увагі. Там дакладна вызначана, што назіральнікі павінны мець рэальную магчымасць назіраць за падлікам галасоў", — растлумачыў Мікалай Лазавік. Па словах сакратара ЦВК, такія тэхнічныя моманты забеспячэння галоснасці цікавяць міжнародных назіральнікаў, у прыватнасці БДІПЧ АБСЕ. Мікалай Лазавік дадаў, што падчас апошняй сустрэчы з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Антоніа Мілашоскі, той праінфармаваў, што пабываў у шэрагу раёнаў Беларусі, у прыватнасці, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. "Антоніа Мілашоскі запэўніў, што якіх-небудзь цяжкасцяў у працы назіральнікаў на сённяшні дзень няма. Яны маюць магчымасць сустракацца з прадстаўнікамі ўлады, акруговымі і ўчастковымі камісіямі, а таксама з кандыдатамі ў дэпутаты, прадстаўнікамі партый і грамадскіх аб'яднанняў", — сказаў Мікалай Лазавік.

БЕЛТА

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика