Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Спартакiяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей i юнацтва

Источник материала:  

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Спартакiяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей i юнацтва ў Магiлёве, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

"Беларусь зноў прымае эстафету правядзення Спартакiяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей i юнацтва. Прыемна, што гэтыя спаборнiцтвы сталi масавымi i карыстаюцца вялiкай папулярнасцю сярод школьнiкаў i студэнтаў ад Брэста да Уладзiвастока", — гаворыцца ў прывiтаннi.

Спартакiяда з'яўляецца сiмвалам дружбы i адзiнства маладога пакалення народаў Беларусi i Расii, праяўленнем сiлы духу i сумленнай спартыўнай барацьбы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што паспяховае выступленне на спаборнiцтвах такога ўзроўню адкрывае рэальныя перспектывы ў вялiкiм спорце, i выказаў перакананасць, што многiя з удзельнiкаў Спартакiяды ўжо зусiм хутка стануць славутымi атлетамi, уладальнiкамi высокiх тытулаў i алiмпiйскiх медалёў.

←Все любят чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика