Лідзія Ярмошына выступае за забарону агітацыі байкоту выбараў
12.09.2012
—
Новости Политики

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас online-канферэнцыі на сайце БЕЛТА выказалася, што наспеў час прыняць закон, які б забараняў кандыдатам у дэпутаты агітаваць за байкот выбараў.
Лідзія Ярмошына абураецца, што кандыдаты агітуюць супраць удзелу ў выбарах за дзяржаўныя грошы.
“Высветлілася, трэба заўсёды разлічваць на тое, што кандыдаты розныя і сярод іх ёсць людзі, якія не адчуваюць ніякай падзякі да дзяржавы, і паводзяць сябе адпаведным чынам, зрывая тое, што гэтая дзяржава арганізавала. Такія прабелы трэба ліквідаваць”, -- сказала старшыня ЦВК.
Лідзія Ярмошына лічыць, што нават згадкі пра агітацыю супраць выбараў трэба выводзіць у асобную заканадаўчую норму.