Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 90-годдзем гэтай установы

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 90-годдзем з дня заснавання гэтай установы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, за гэтыя гады бібліятэка прайшла вялікі і слаўны шлях, унесла важкі ўклад у станаўленне і развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы незалежнай беларускай дзяржавы. Надзвычай важнай падзеяй стала адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які даў ёй магчымасць стаць адной з лепшых нацыянальных бібліятэк свету, месцам, дзе праходзяць грамадска-палітычныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.

"Сёння бібліятэка з'яўляецца захавальніцай унікальнай калекцыі кніг і іншых дакументаў ад старадрукаваных выданняў да найноўшых электронных носьбітаў, буйнейшым інфармацыйным і сацыяльна-культурным цэнтрам краіны, вядучай навукова-даследчай і метадычнай установай у галіне бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, — гаворыцца ў віншаванні. — Дасягнутыя поспехі — гэта перш за ўсё заслуга калектыву бібліятэкі, дзе працуюць выдатныя прафесіяналы і сапраўдныя энтузіясты сваёй справы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам і чытачам Нацыянальнай бібліятэкі моцнага здароўя, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту.

←Маленькие острова в большой игре

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика