Мастака суполкі “Пагоня” Алеся Цыркунова за ўдзел у пэрформансе аштрафавалі на адзін мільён рублёў

Источник материала:  
Нагадаем: 2 верасня ў Смаргоні мастакі суполкі “Пагоня” Алесь Цыркуноў, Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін сумесна з мясцовымі актывістамі Уладзімірам Шульжыцкім і Валянцінам Варанішчам правялі асветніцкую акцыю.

 Яны адзначылі ўгодкі з дня нараджэння кіраўніка Смаргонска-Вілейскага незалежніцкага падполля Расціслава Лапіцкага (1928–1950).

Спачатку ўдзельнікі акцыі замовілі малебен у памяць аб  забітым бальшавіцкімі ўладамі Лапіцкім, там былі асвечаны чатыры намаляваныя Пушкіным партрэты Лапіцкага. Адтуль удзельнікі прайшлі з карцінамі да помніка мастака Францішку Багушэвічу ў гарадскім парку. Карціны выставілі каля помніка.

 Па дарозе да дома Валянціна Варанішчы мастакі раздавалі мінакам буклеты пра дзейнасць Лапіцкага. У буклетах былі кароткія звесткі аб тым, што Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году за тое, што ў пасьляваенны час стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.

 Дайсці да дома Варанішчы ўдзельнікам акцыі не далі супрацоўнікі міліцыі. На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы і да суду пакінулі ў пастарунку міліцыі.

 Валянцін Варанішча на судзе заявіў хадайніцтва, каб яго абараняў адвакат  і суд перанеслі на 10 верасня. Алесь Цыркуноў вырашыў абараняць сябе самастойна. Ён тлумачыў, што ў яго дзеяннях адсутнічаў склад правапарушэння. Але суд пагадзіўся з міліцыянерамі і пакараў мастака штрафам у адзін мільён рублёў.

Алесю Пушкіну ў судзе пагадзіліся вярнуць яго карціны. Суд над ім адбудзецца 10 верасня, разам з ім будуць судзіць іншых удзельнікаў акцыі. Усіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

←Марков: Перенос записей теледебатов на канале "Беларусь 2" связан с регламентными работами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика