Намесніка Ладуцькі арыштоўвалі з дазволу асабіста Лукашэнкі

Источник материала:  
Першага намесніка кіраўніка Мінгарвыканкаму Ігара Васільева затрымалі на пачатку ліпеня за атрыманне хабару.

Аднак дазвол на следства супраць чыноўніка трэба было атрымаць ад кіраўніка Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў падчас сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам.

Лукашэнка: "Гэта не справа, калі першы намеснік бярэ хабар. Прытым, тое, што паказалі па тэлебачанні, — гэта быў не першы выпадак. Я вымушаны быў пагадзіцца на правядзенне супраць яго аператыўных мерапрыемстваў, калі мне далажылі, што ён напрапалую гэтым займаўся. Добра, што своечасова яго прыхапілі. Быццам бы за зямельны ўчастак ён вымагаў грошы".

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Ігара Васільева першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама 4 кастрычніка 2010 года. Васільеў курыраваў пытанні энэргетыкі, камунальнай гаспадаркі, Тэндэрны цэнтр і Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама.

Фота Ігара Васільева — kp.by



←Кого назначат Специальным докладчиком ООН по Беларуси?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика