У эканомiцы нашай краіны ў студзенi-лiпенi было занята 4 млн 571,2 тыс. чалавек

Источник материала:  

Гэта на 2,2% менш, чым у студзенi-лiпенi мiнулага года, паведамiлi БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.

Арганiзацыямi рэспублiкi (без суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва недзяржаўнай формы ўласнасцi) у студзенi-лiпенi гэтага года было прынята на працу 478,4 тыс. чалавек, у тым лiку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 28,4 тыс. чалавек.

Паводле аператыўных статыстычных звестак, у студзенi-лiпенi было звольнена па розных прычынах 512,4 тыс. чалавек. З iх 6,9% — за прагул i iншыя парушэннi працоўнай дысцыплiны, 0,9% — у сувязi са скарачэннем колькасцi або штату работнiкаў, лiквiдацыяй арганiзацый.

У Белстаце праiнфармавалi, што колькасць беспрацоўных, зарэгiстраваных у органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, на канец лiпень 2012 года склала 27,3 тыс. чалавек. Гэта на 10,5% менш, чым на канец лiпеня мiнулага года, i на 2,1% менш, чым на канец чэрвеня гэтага года. Узровень зарэгiстраванага беспрацоўя на канец лiпеня 2012 года (таксама як i на канец лiпеня 2011-га) склаў 0,6% ад эканамiчна актыўнага насельнiцтва краiны.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика