Алег Гулак: Тэхнічныя перашкоды з'яўляюцца інструментам маніпуляцыі

Источник материала:  

Грамадзянская кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падвяла вынікі назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Як адзначылі праваабаронцы, змены ў Выбарчым заканадаўстве, якія былі ўнесены ў 2010 годзе, спрасцілі працэдуры рэгістрацыі кандадатаў у дэпутаты.

Адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты 122 прэтэндэнтам (24,6 % ад агульнай колькасці вылучаных). Прадстаўнікі палітычных партый вылучылі 204 кандыдаты, што складае 41% ад агульнай колькасці вылучаных. Працэнт адмовы прадстаўнікам апазіцыйных партый у рэгістрацыі склаў 19,5%.

- Асноўныя прычыны адмовы ў рэгістрацыі, -- недакладнасць подпісаў і памылкі ў дэкларацыях, - заявіў старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег ГУЛАК. - Але што такое — несапраўдныя подпісы? Звычайна камісія гаворыць не аб тым, што чалавек рэальна не падпісваўся за таго ці іншага кандыдата, размова, як правіла, пра тое, што дата пастаўлена "не той рукой". На мой погляд, такія тэхнічныя перашкоды проста з'яўляюцца інструментам маніпуляцыі.

←Евродепутат Сариуш-Вольский призвал коллег подписываться за выдвижение Беляцкого на сахаровскую премию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика