Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь у Лондане была прадстаўлена на самым высокім узроўні"

Источник материала:  

Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і падзякаваў за гэта чэмпіёнам і прызёрам ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў на сустрэчы ўчора ў Мінску.

"Заваяваныя ўзнагароды — гэта не проста дастойная ацэнка працы кожнага атлета, але і прадмет асаблівай гордасці нашай краіны. Вашы поспехі нас радавалі і натхнялі. Я шчыра ўдзячны вам за тое, што Беларусь у Лондане была прадстаўлена на самым высокім узроўні", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, часам сумніўнага судзейства, прадузятага стаўлення з боку асобных міжнародных спартыўных чыноўнікаў вы, тым не менш, праявілі высокае прафесійнае майстэрства і, вядома ж, волю да перамогі", — лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў поспехі стралка Сяргея Мартынава, які атрымаў пераканаўчую перамогу над сапернікамі і ўстанавіў пры гэтым два новыя сусветныя рэкорды, а таксама Вікторыі Азаранка і Максіма Мірнага. "Гэта ацэнка ўзмацняецца тым, што яны змаглі перамагчы гаспадароў тэніснага корта Уімблдона. Гэта, вядома, дарагога каштуе!" — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка:  "Беларусь у Лондане была прадстаўлена на самым высокім узроўні"

Узнагарода — Аляксандры Герасімені.

"Цудоўнага поспеху дабілася Аляксандра Герасіменя! Да яе ў гісторыі суверэннай Беларусі ў плаванні ў нас яшчэ ніколі не было алімпійскіх узнагарод. Цяпер — адразу дзве сярэбраныя, — адзначыў Прэзідэнт. — Спадзяюся, што дасягненне Сашы паслужыць арыенцірам для астатніх, у тым ліку юных спартсменаў".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім атлетам, якія не шкадавалі сіл, ставілі перад сабой амбіцыйныя задачы і дабіваліся цудоўных вынікаў, а таксама трэнерскаму складу і многім іншым, хто прывёў спартсменаў да трыумфу. "Адзначу, што мы перажывалі за кожнага нашага спартсмена. Паколькі Алімпіяда — гэта асаблівыя спаборніцтвы, якія патрабуюць вялікай канцэнтрацыі і псіхалагічнай загартоўкі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Прэзідэнт прызнаў, што некаторыя задачы, пастаўленыя перад беларускай камандай, засталіся нявыкананымі. "На жаль, не ўсе змаглі справіцца з напружаннем, настроіцца на перамогу ў жорсткім проціборстве сапернікам. Ну і што граху таіць, некаторыя наогул былі не гатовы выступаць на алімпійскіх спаборніцтвах", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў параўнанні з папярэднімі Алімпіядамі ў медальным заліку Беларусь апусцілася ўніз. Паводле яго слоў, у асобных відах спорту вынікі проста засмучальныя. Прэзідэнт паабяцаў, што гэта стане прадметам для асобнай сур'ёзнай размовы пасля дэталёвага аналізу вынікаў выступлення беларускіх алімпійцаў.

"Наперадзе нас чакаюць Алімпіяда ў Сочы і Рыа-дэ-Жанейра. Трэба знайсці мужнасць прызнаць дапушчаныя памылкі, улічыць набыты вопыт і настойліва, самааддана працаваць на вынік", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў чэмпіёнам і прызёрам Алімпіяды ў Лондане за высокае майстэрства і патрыятызм, якія былі прадэманстраваны ўсяму свету. "Няхай вашы перамогі нададуць пазітыўныя эмоцыі нашаму народу, а пачуццё гордасці за краіну, якая ўзгадавала вас, натхняе юных спартсменаў, вядзе іх да высокіх мэт і здзяйсненняў!" — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў прызёрам Алімпійскіх гульняў, трэнерам дзяржаўныя ўзнагароды, прысвоіў ганаровыя званні, аб'явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА.

←Кандидатами в депутаты Палаты представителей зарегистрировано 362 человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика