Уладзімір Макей назначаны міністрам замежных спраў Беларусі
21.08.2012
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады міністра замежных спраў у сувязі з пераходам на іншую работу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў міністрам замежных спраў Уладзіміра Макея, вызваліўшы яго ад пасады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 жніўня.