Аляксандр Лукашэнка: "Расія была i застанецца для нас назаўсёды стратэгiчным саюзнiкам"

Источник материала:  

Беларусь заўсёды будзе садзейнiчаць таму, каб праект саюзнага будаўнiцтва меў вельмi высокую дынамiку. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 жнiўня на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

У ходзе размовы ў цэнтры ўвагi знаходзiлiся актуальныя пытаннi саюзнага будаўнiцтва, у тым лiку падрыхтоўкi пасяджэнняў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii i Саюзнага Саўмiна. Асаблiвы акцэнт быў зроблены на тэме павышэння эфектыўнасцi функцыянавання iнстытутаў Саюзнай дзяржавы, надання большай дынамiкi працэсам саюзнага будаўнiцтва.

"У нас нiбыта i праблем стала менш, у плане вырашальнасцi пытанняў у саюзным будаўнiцтве, у адносiнах памiж Беларуссю i Расiяй. Тым не менш працэс не павiнен спыняцца. Кожны дзень, кожны тыдзень, кожны месяц мы павiнны дэманстраваць пэўную дынамiку ў нашых адносiнах" , — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускi бок вельмi ўважлiва вывучае ўсе прапановы, у тым лiку i Рыгора Рапоты, па павышэннi эфектыўнасцi дзейнасцi органаў i структур Саюзнай дзяржавы.

"Вы павiнны быць упэўнены ў тым, што мы заўсёды будзем садзейнiчаць таму, каб гэты, як яго звычайна называюць, праект, хоць гэта занадта занiжаная назва, саюзнага будаўнiцтва меў вельмi высокую дынамiку. І мы ў гэтым напрамку будзем i далей дзейнiчаць", — заявiў Прэзiдэнт.

"Расiя была i застанецца для нас назаўсёды стратэгiчным саюзнiкам", — асаблiва падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Рыгор Рапота ў сваю чаргу звярнуў увагу на важнасць сустрэч са старшынёй ВДС, што дае магчымасць "зверыць гадзiннiк, а таксама зразумець, цi правiльна выбудоўваецца работа". "Я лiчу, што нам трэба ролю Саюзнай дзяржавы, можа, нават узмацнiць у той частцы, якая датычыцца наогул беларуска-расiйскiх адносiн. Гэта павiнна быць пастаянна дзеючая пляцоўка, на якой выбудоўваюцца ўсе фундаменты, усе змацаваннi беларуска-расiйскiх адносiн. Прынамсi, я на гэта так гляджу", — падкрэслiў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

←Лукашенко поздравил Остапчук с золотой медалью Олимпиады-2012

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика