Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Мартынава з алiмпiйскiм золатам
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў беларускага стралка Сяргея Мартынава з заваяваннем залатога медаля на Алiмпiядзе-2012 у Лондане, а таксама з устанаўленнем новага сусветнага рэкорду.
"Сардэчна вiншую цябе з яркiм выступленнем, якое прынесла першы залаты медаль у скарбонку беларускай каманды на летнiх Алiмпiйскiх гульнях 2012 года. Перакананы, што твая перамога натхнiць нашых алiмпiйцаў на новыя спартыўныя дасягненнi", — гаворыцца ў вiншаваннi.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што сваiм выступленнем Сяргей Мартынаў прынёс радасць усiм аматарам спорту, прадэманстраваў сiлу духу i сапраўднае майстэрства. Як раней паведамлялася, у сённяшнiх спаборнiцтвах майстроў стральбы з малакалiбернай вiнтоўкi з трох становiшчаў лежачы на 50 м 44-гадоваму беларусу не было роўных. У квалiфiкацыйным турнiры ён атрымаў безагаворачную перамогу, устанавiўшы новы сусветны рэкорд — 600 ачкоў. У фiнальным раўндзе спаборнiцтваў Сяргей Мартынаў зноў быў намнога мацнейшы за сваiх апанентаў, яшчэ раз палепшыўшы сусветнае дасягненне з сумай 705,5 бала.
Гэта ўжо трэцяя алiмпiйская ўзнагарода беларускага стралка — да гэтага ён двойчы заваёўваў бронзавыя медалi ў Сiднеi-2000 i Афiнах-2004. Усяго ён прымаў удзел у шасцi Алiмпiядах, прычым на чатырох з iх трапляў у фiналы. Акрамя алiмпiйскiх узнагарод у Сяргея Мартынава два званнi чэмпiёна планеты (2006, 2010) i золата еўрапейскага першынства 1997 года.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.