Андрэй Гарулька вызвалены ад пасады за неналежнае выкананне абавязкаў

Источник материала:  

Генерал-маёр Андрэй Гарулька вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў учора Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На пасаду першага намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення назначаны Загародні Аляксей Валер'евіч.

Як раней паведамлялася, напярэдадні з такой жа фармулёўкай былі вызвалены ад займаемых пасад старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін. Аб няпоўнай службовай адпаведнасці папярэджаны міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі. Акрамя таго, аб'яўлена вымова дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Беларусі генерал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі генерал-лейтэнанту Вадзіму Зайцаву.

←Лукашенко: прокуроры должны взять на себя роль омбудсмена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика