Прызначаны новы кіраўнік Памежнага камітэта

Источник материала:  

Новым кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта стаў Аляксандр Боечка. Яго першым намеснікам прызначаны Аляксей Загародні.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што першачарговая віна за “плюшавы дэсант” ляжыць на памежніках. Гэта ён зазначыў падчас прызначэння новага кіраўніцтва.

“Што тычыцца апошніх рашэнняў, у тым ліку кадравых, надзвычайшчыны ў гэтым ніякай няма. Наадварот – яшчэ мала пакаралі. У савецкія часы за падобныя рэчы пасадзілі б за краты”, -- так пракаментаваў кадравыя рашэнні кіраўнік краіны.

Абвінавачваючы памежнікаў у інцыдэнце са шведскім самалётам, Лукашэнка заявіў: “У тым што адбылося вінаватыя перш за ўсё памежнікі, таму што памежны атрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакаранні парушальнікаў мяжы не прайшла”.

←Госпогранкомитет Беларуси возглавил Александр Боечко (дополнено)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика