Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Эдзіту П'еху з юбілеем
31.07.2012
—
Новости Политики
"Вы з'яўляецеся адной з лепшых прадстаўніц той кагорты выдатных майстроў эстрады, дзякуючы якім гэты жанр стаў высокім мастацтвам, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — У вашым выкананні нават простыя словы і мелодыі ператвараюцца ў залатыя шлягеры, якія заўсёды гучаць вельмі кранальна і сучасна".
"На беларускай зямлі вы заваявалі прызнанне як цудоўная артыстка і добры сябар нашай краіны. Перакананы, што і надалей вы будзеце радаваць нас сваімі песнямі, садзейнічаючы развіццю культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.