Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з рыбаводчым індустрыяльным комплексам у Горках

Источник материала:  

Першая чарга рыбаводчага індустрыяльнага комплексу па развядзенні рыбапасадачнага матэрыялу ласасёвых відаў з выкарыстаннем замкнутага водазабеспячэння на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках уведзена ў строй. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч учора азнаёміўся з комплексам і сучаснай тэхналогіяй развядзення малькоў фарэлі.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка расказаў аб планах па далейшым развіцці комплексу.

Комплекс поўнасцю плануецца запусціць 24 жніўня. Адкрыццё гэтага комплексу дае магчымасць гаварыць аб стварэнні ў Беларусі новага напрамку індустрыяльнага рыбаводства — прамысловага круглагадовага развядзення малькоў фарэлі. Малькі гэтай каштоўнай пароды рыбы запатрабаваны на ўнутраным і знешнім рынках. Пры ўмове поўнага запуску ў строй комплексу тут будуць атрымліваць 3 млн штук малькоў фарэлі ў год. Дзяржаўнай праграмай развіцця рыбаводства развядзенне фарэлі плануецца на базе 25 рыбгасаў рэспублікі.

БЕЛТА.

←Против лома нет художественного приема

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика