Дэпутат бундэстагу стане апекуном Антона Сурапіна

Источник материала:  

Дэпутат нямецкага Бундэстагу і ПА АБСЭ Біджан Джыр-Сарай заявіў пра тое, што будзе апякаць палітвязьня Антона Сурапіна ў рамках кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі». Яе ініцыявала летась нямецка-швэйцарская праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights».

Паводле нямецкага палітыка, «арышт студэнта Антона Сурапіна ёсьць сумным сьведчаньнем чалавечага прыніжэньня ў Беларусі з боку дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Сурапін проста выклаў у інтэрнэце фота кампаніі за свабоду выказваньняў, а за гэта адчуў на сябе ўсю жорсткасьць рэжыму. Ён арыштаваны болей за 10 дзён таму, аднак да гэтага часу яму так і ня выставілі абвінавачаньня, што парушае нават беларускае заканадаўства».

Дэпутат Бундэстагу і ПА АБСЭ Біджан Джыр-Сарай настойвае на неадкладным вызваленьні беларускага студэнта. Ён зьбіраецца зьвярнуцца да амбасадара Беларусі ў Нямеччыне, а таксама хоча падтрымаць сям’ю Антона.

«Свабода выказваньня меркаваньняў зьяўляецца адным зь бясспрэчных правоў чалавека», падкрэсьліў нямецкі парлямэнтар.

Мэта кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі», да якой далучыліся некаторыя дэпутаты зь Нямеччыны, Швайцарыі, Польшчы, ЗША — забясьпечыць кожнаму палітвязьню ў Беларусі і яго сям’і маральную ды іншую падтрымку. Апекуны бяруць на сябе абавязак сачыць за праблемамі таго ці іншага палітвязьня, дапамагаць ягонай сям’і, усяляк распаўсюджваць інфармацыю пра беларускіх палітзьняволеных у сваіх краінах.
←Ожаровскому сотрудники ИВС на Окрестина до сих пор не передали спальник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика