Бюджэт на 2013 год прыме цяперашні склад беларускага парламента

Источник материала:  

З такой прапановай звярнуўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У нас склалася добрая практыка, што цяперашні парламент, пакуль не будзе выбраны новы і не атрымае свае паўнамоцтвы, прымае важнейшыя законы, якія звязаны з бліжэйшым будучым, найперш бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця краіны на будучы год", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму я папрасіў бы разам з урадам сур'ёзна прапрацаваць гэта пытанне. Адпаведныя даручэнні ўраду дадзены, і трэба, каб цяперашнія дэпутаты (а гэта вопытныя людзі, якія ў курсе ўсіх пытанняў) прынялі бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця краіны, без якіх немагчыма арганізацыя работы на будучы год", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты ўжо актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год. Гэта работа вядзецца сумесна з урадам.

Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць аказання дапамогі ў аднаўленні Крымска.

Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ў пацярпелыя ад паводкі раёны Краснадарскага края Расіі гуманітарная дапамога была дастаўлена двойчы. У пацярпелы ад паводкі расійскі горад выязджалі беларускія дэпутаты.   "У агульных рысах я валодаю сітуацыяй, але хацелася б больш падрабязна пачуць аб нашых далейшых дзеяннях. Больш за тое, я гэту тэму абмяркоўваў з прэм'ер-міністрам Расіі, ён быў вельмі ўдзячны за тое, што мы аказваем мэтавую дапамогу, тую дапамогу, што вельмі неабходна людзям, якія пацярпелі ад паводкі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як расказаў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўніцтва Крымска звярнулася з просьбай аказаць дадатковую дапамогу ў аднаўленні школы, якая была разбурана ў выніку стыхійнага бедства. Там займаюцца 350 вучняў, з іх 155 з малазабяспечаных сем'яў і дзеці-сіроты.

Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, выехаць у Крымск, вывучыць стан спраў і ўнесці адпаведныя прапановы па магчымым аказанні дапамогі.

←Эштон: Наше послание Беларуси было очень ясным и четким - нет места политзаключенным в сердце Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика