Беларусь рашуча асуджае любыя праявы тэрарызму
20.07.2012
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў спачуваннi Прэзiдэнту Дзяржавы Ізраiль Шымону Перэсу, родным i блiзкiм загiнулых у вынiку тэракта ў балгарскiм горадзе Бургасе, а таксама ўсяму iзраiльскаму народу, паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка беларускай дзяржавы.
"У Рэспублiцы Беларусь з глыбокiм болем успрынялi вестку пра тэракт у аэрапорце балгарскага горада Бургас, у вынiку якога загiнулi грамадзяне Дзяржавы Iзраiль, — гаворыцца ў спачуваннi. — Рэспублiка Беларусь рашуча асуджае любыя формы i праявы тэрарызму i экстрэмiзму, ахвярамi якiх становяцца нявiнныя людзi".