Адносіны Расіі і Беларусі знаходзяцца на ўздыме

Источник материала:  

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў напярэдадні пасяджэння саюзнага Саўміна. Учора быў падпісаны генеральны кантракт па будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі. "Гэта самы маштабны праект, яго агульны кошт ацэньваецца ў $10 млрд. Спадзяюся, што ён дасць і неабходны мультыплікацыйны эфект, будзе флагманам расійска-беларускага ўзаемадзеяння", — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. Аднак на атамным праекце, на яго думку, бакі не павінны замыкацца. Ёсць цэлы набор іншых вельмі важных і сур'ёзных праектаў, якія цяпер праходзяць апрабацыю. Дзмітрый Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што яны будуць рэалізаваны.

Прэм'ер Расіі адзначыў, што на пасяджэнне саюзнага Саўміна вынесены насычаны парадак дня. Паводле яго ацэнкі, зараз паміж краінамі намеціўся перыяд канцэнтрацыі намаганняў па развіцці інтэграцыі, развіцці і ўмацаванні стратэгічнага партнёрства. Таму ў рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, АЭП адбываецца паглыбленне інтэграцыйных працэсаў. "Для Расіі інтэграцыя з Беларуссю застаецца ключавым прыярытэтам", — падкрэсліў Дзмітрый Мядзведзеў.

Беларусь выступае за стварэнне роўных умоў для расійскіх і беларускіх вытворцаў на рынку Адзінай эканамічнай прасторы. Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на перагаворах са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым на двухбаковай сустрэчы ў пашыраным фармаце.

"Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што ў нас галоўная мэта — гэта роўныя правы і роўныя ўмовы для нашых кампаній", — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, бакі сур'ёзна рушылі наперад у фарміраванні АЭП, але пакуль адзінага рынку, па сутнасці, няма, існуюць розныя выключэнні і абмежаванні. "Трэба ўстараняць гэтыя выключэнні, каб працаваў сапраўды адзіны рынак, тым больш з улікам членства Расіі ў СГА", — дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.

На яго думку, асобныя пазіцыі і пытанні, якія ёсць па транспартным абслугоўванні, могуць быць прадметам работы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Расіі мноства актуальных пытанняў для сумеснага абмеркавання. Гэта добрая прыкмета, якая сведчыць аб тым, што інтэграцыя дзвюх краін развіваецца па многіх напрамках. Асноўныя пытанні двухбаковага партнёрства абмяркоўваліся ўчора на сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

БЕЛТА.

←Избирательная кампания в Беларуси проходит без эксцессов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика