Беларусь і Расія маюць намер развіваць праект саюзнага будаўніцтва

Источник материала:  

Аб гэтым 18 ліпеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Вітаючы Дзмітрыя Мядзведзева, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "ёсць аб чым пагаварыць, ёсць праблемы і пытанні стратэгічнага характару, якія трэба абмеркаваць".

"Вельмі важна, што вы пачынаеце сваё старое новае жыццё ў палітыцы з Беларусі, з правядзення вельмі важнага мерапрыемства (пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы). Гэта сведчыць аб тым, што інтэграцыйным працэсам мы ўдзялялі і будзем удзяляць увагу. І вось гэтаму ядру, нашаму галоўнаму праекту Саюзнай дзяржавы мы будзем удзяляць не толькі ўвагу, але і развіваць яго", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да размовы па ўсіх пытаннях, у тым ліку саюзнага будаўніцтва, яго перспектыў, а таксама сферы абароны, фінансаў. "І з улікам тых неспрыяльных тэндэнцый, якія набліжаюцца да нас з вамі не то з Захаду, не то з Поўдня — з усіх канцоў. Ёсць мноства праблем, якія трэба было б і ўзгадніць", — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў канстатаваў, што беларуска-расійскія адносіны выйшлі на зусім іншы ўзровень стратэгічнага партнёрства.

"За апошні год, можа, крыху больш, мы прайшлі вельмі важны шлях і выйшлі на зусім іншы ўзровень стратэгічнага партнёрства, які не можа не радаваць нас у Расіі, і спадзяюся, у Беларусі такія ж настроі", — сказаў кіраўнік расійскага ўрада.

Паводле слоў Дзмітрыя Мядзведзева, аб актыўным супрацоўніцтве дзвюх краін сведчаць канкрэтныя лічбы: "Гандлёвы абарот паміж нашымі краінамі выйшаў на беспрэцэдэнтны ўзровень. Такога гандлёвага абароту ніколі не было. Гэта вынік і сумеснай дзейнасці, і інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Мытнага саюза".

Аб'ём узаемнага гандлю Беларусі і Расіі за студзень—май 2012 года перавысіў $19 млрд і склаў 125,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. На долю Расіі ў гэты час прыпадала амаль 47 працэнтаў агульнага аб'ёму знешняга гандлю Беларусі. У студзені—маі 2012 года экспарт ажыццяўляўся па 945 найменнях тавараў замест 905 у аналагічным перыядзе 2011 года.

Як адзначыў прэм'ер-міністр Расіі, у час сённяшняга пасяджэння саюзнага Саўміна плануецца абмеркаваць пытанні эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, узаемадзеяння ў абароннай, гуманітарнай сферах: "У цэлым мы лічым, што нашы адносіны цяпер знаходзяцца на вельмі добрым узроўні, ёсць узаемаразуменне практычна па абсалютнай большасці бягучых спраў".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Избирательная кампания в Беларуси проходит без эксцессов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика